Да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Сіпакова

Создано: 02.02.2016

30 студзеня 2016г. для вучняў 6 “А” і 6 “Б” класаў прайшоў конкурс выразнага чытання, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Янкі Сіпакова

“Ён заўсёды любіў Беларусь”.

Пачаўся конкурс з прэзентацыі. Дзе вучні 9 “А” класа расказалі аб шматграннасці асобы пісьменніка-юбіляра: майстр слова, майстр сюжэта, майстр самых розных літаратурных жанраў. Такую разнастайнасць жанраў, як у Сіпакова, рэдка ў каго можна знайсці. У паэзіі— гэта санет, вянок санетаў, балада, тэрцына, буколіка, верлібр, трыялет, эпіталама, паэма ў прозе. У прозе— апавяданне, эсэ, аповесць, прытча, навела, мініяцюра, нарыс, фантастыка.

Тэматыка конкурсных вершаў была вельмі шырокая. Прагучалі вершы об вайне, мужнасці жанчыны ў час ваеннай навалы, прыгажосці роднай зямлі і яе жыхароў, замілаванне мірным жыццём і шчаслівым дзяцінствам.

Дыплом 1 ступені атрымамала вучаніца 6 “А” класа Каролік Аляксандра. Дыплом 2 ступені атрымалі тры вучні: Ярошкін Дзмітрый вучань 6 “А” класа, Клебча Кацярына вучаніца 6 “А” класа, Хаймова Кацярына вучаніца 6 “Б” класа. Дыплом 3 ступені атрымалі дзве вучаніцы: Чэрапава Анастасія вучаніца 6 “А” класа і Сінькевіч Анастасія вучаніца 6 “Б” класа.

Віншуем пераможцаў.

Просмотров: 850

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова