Ажно Масленіца сем дзянёчкаў…

Создано: 23.02.2018

Масленіца – самае любімае ў народзе свята. Яно адлюстроўвае ўсеагульную радасць у сувязі з набліжэннем доўгачаканай вясны, з росквітам прыроды і самога чалавека.

На масленічным тыдні прынята сустракацца з блізкімі і сябрамі, запрашаць іх да сябе ў госці на бліны, разам радавацца і весяліцца.

У рамках шостага школьнага дня вучні 5, 7, 10 класаў падрыхтавалі забаўляльную праграму “Ажно Масленіца сем дзянёчкаў” , дзе гучалі песні і жарты,гульні, конкурсы, загадкі. Ва ўсіх забавах з аднолькавым задавальненнем удзельнічалі і дзеці, і дарослыя. За перамогу ў спаборніцтвах кожны атрымаў сімвал свята – масленічны блін. А таксама зрабілі прэзентацыю, у якой расказалі, што святкаванне Масленіцы было падзелена па днях, і ў кожнага з іх ёсць свая адметнасць. У панядзелак, які атрымаў назву "сустрэча".

У гэты ж дзень рабілі пудзіла, з якім пасля хадзілі па вёсцы. У аўторак — "зайгрыш" — адбываліся агледзіны нявест. У сераду — "лакамку" — зяць прыходзіў на бліны да цешчы. У чацвер — "разгул" — пачыналася шырокае святкаванне Масленіцы з гульнямі, танцамі, вогнішчамі. У пятніцу — "цешчын вечар" — цешча ішла на бліны да зяця. У суботу — "залоўчыны вячоркі" — маладыя нявесткі запрашалі ў госці заловак і іншых родных мужа. У апошні дзень тыдня — "даравальную нядзелю", або "провады" — людзі прасілі прабачэння адзін у аднаго, распальвалі масленічнае вогнішча і развітваліся з Масленіцай.

Напярэдадні самыя актыўныя ўдзельнікі ўжо пачалі падрыхтоўку: зрабілі чучала зімы, дома напяклі бліноў і з прыпёкам, і з маслам, не забыліся і пра дранікі. Бліны на Масленіцу былі галоўнай стравай. І з чым іх толькі не пяклі! І з сырам, і з грыбамi… Такiя блiны і называлiся блінамі з прыпёкам.

Грахольская С.А. настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 198

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова