Наступны прыпынак – станцыя “Копысь”

Создано: 25.05.2018

Так называецца чыгуначная станцыя, калі едзеш на цягніку “Магілёў – Орша”. Не трэба доўга думаць, па якіх мясцінах адправіцца ў вандроўку ў Год Малой Радзімы.

Збірайцеся і адпраўляйцеся па маршруце “Магілёў – Александрыя – Копысь – Ляўкі”. Мы лічым, што гэта самыя цудоўныя мясціны. А калі ідзеш пешшу, то, здаецца, што знаходзішся ў казцы. Наўкола ўсё ў квецені, заліваюцца салаўі, бэз вабіць сваім непаўторным колерам. А які водар!? Вы толькі сабе ўявіце!

Музей – дача класіка Янкі Купалы нікога раўнадушным не пакіне. Здаецца, тут бы застаўся назаўсёды…

На жаль, патрэбна вяртацца дадому. Пакідаючы гэты казачны край, нельга прамінуць краму народнага мастацтва. Тут вы зможаце набыць танныя падарункі высокай якасці.

Шчаслівай дарогі, сябры!

Вучні 11”А” класа

Просмотров: 277

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова