Свята на Пакроў

Создано: 19.10.2017

Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагло свята “Пакроў”.

Гэтае восеньскае свята адзначаецца 14 кастрычніка. У народзе лічылася, што на Пакровы зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Пасля Пакроваў нельга было кранаць зямлю.

Пасля Пакроваў пачыналася пара вяселляў. Дзяўчаты, якiя верылi ў сiлу свята Пакроваў, iх здольнасць пасадзейнiчаць шлюбу, напярэдадні варажылі на замужжа. Набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці.

На Пакровы абавязкова пяклi блiны. Лiчылiся, што дзякуючы гэтаму сям’я ўдала перазiмуе. Гэты абрад так i звалi — «запякаць вуглы», гэта значыць зберагчы, захаваць сям’ю, хату, гаспадарку.

Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор’я.

Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу.

Якое надвор’е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны.

Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва.

 

На ўсходзе Беларусі да Пакравоў прымяркоўваўся абрад пераносу свечкі. Жыхары таго ці іншага населенага пункта бралі абраз Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ставілі ў посуд з жытам калектыўную свечку і пераносілі яе з адной хаты ў другую. Гаспадар, у якога стаялі абраз і свечка, абавязаны быў ладзіць урачыстае застолле. На наступны дзень дадзеныя рытуальныя рэчы перадавалі іншаму гаспадару. Сцежку, па якой іх неслі, усцілалі сенам або саломай, а таксама рушніком. Прычым пакроўская свечка лічылася жаночай, бо яна так званая Багародзічная. Яе пераносілі выключна жанчыны, якія і адбывалі гэтую ўрачыстасць.

10-класнікі расказалі аб паходжанні свята і падрыхтавалі прэзентацыю, а таксама паказалі абрад пераносу свечкі.

Настаўнікі беларускай мовы і літ-ры Грахольская С.А., Рабава С.М.

Просмотров: 381

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова