Натхненне – паэтычнае майстэрства

Создано: 08.02.2018

Ёсць у жыцці моманты, калі найвялікшым творам слыннага таямнічага мастака здаецца чалавек. У такі момант захапляешся ім – прыгажосцю, талентам, крэатыўнасцю, за якімі праглядае звышідэя творцы. Насамрэч у гэтым свеце чалавеку падуладна ўсё: калі нараджаецца чароўная сіла паэзіі, а талент паэтычнага майстэрства дапамагае дасягнуць пастаўленай мэты і поспехаў.

Хвіліны асаблівага захаплення падарыла не толькі мне, а і членам журы падчас правядзення конкурсу юных паэтаў “Спроба пяра” вучаніца 9”Б” класа Харланава Марыя. 2 лютага 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №27 г.Магілёва” адбыўся другі (вочны) тур раённага конкурсу юных паэтаў “Спроба пяра” (9-11-я класы), на якім Марыя Харланава прачытала верш “Шануйце бацькоў”.

Шчыра віншуем Марыю Харланаву з перамогай у конкурсе і жадаем творчых поспехаў у паэтычным майстэрстве.

Любоў Балуева, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Просмотров: 242

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова