Міжнародны дзень роднай мовы

Создано: 21.02.2018

Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.

Шмат у свеце цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Наша мова – дар не менш каштоўны за жыццё. Таму, мы павінны рабіць усё неабходнае, каб зберагчы гэты бясцэнны дар.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды вызначаецца святочнасцю і незвычайнасцю. І гэты навучальны год не стаў выключэннем.

Зранку 21 лютага настаўнікі, вучні і іх бацькі атрымалі віншавальныя паштоўкі, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня вучні 1-11 класаў знаёміліся з паходжаннем свята і яго каранямі праз інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы”.

Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”: хімія, біялогія, фізіка і нават астраномія загучалі раптам па-новаму, па-беларуску.

 

Акцыя “Напішам дыктант разам” таксама не прайшла без увагі: бацькі, вучні, адміністрацыя школы напісалі разам дыктант “Матчына мова, родная мова”.

Для вучняў 6-7 класаў была праведзена конкурсная праграма “Знаўца роднай мовы”, у ходзе якой вучні спрабавалі свае сілы ў якасці знаўцаў розных раздзелаў мовы, фальклору, мастацтва і нават падрыхтавалі інсцэніроўку казкі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Наталля Леанідаўна

Просмотров: 253

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова