Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Создано: 16.03.2018

Я родным краем ганаруся
І ведаю — я не адзін.
Я грамадзянін Беларусі
Зямлі сваёй адданы сын.
Усё, што тут, — маё па праву,
Свой лёс з Айчынаю дзялю.
Я нашу родную дзяржаву
Як маці мілую люблю.
І пашпарт беражна трымаю
Як пропуск у шчаслівы дзень.
І над маім жыццём лунае
Надзеі радасны прамень

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Значэнне гэтага свята блізка і зразумела кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Канстытуцыя гарантуе кожнаму свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

15 сакавіка ў пачатковай школе для 1-2 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Вучні даведаліся аб асноўных вехах канстытуцыяналізму у Беларусі, аб галоўных характарыстыках нашай дзяржавы.

Руководитель МО учителей начальной школы А.А.Красновская

Просмотров: 37

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова