Экскурсія ў музей этнаграфіі

Создано: 18.04.2018

«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў»
У. Караткевіч

У рамках шостага школьнага дня і папулярызацыі роднай мовы вучні 6 "Б” класа разам са сваім класным кіраўніком наведалі музей этнаграфіі г. Магілёва. Музей змяшчае дзве экспазіцыі: "Зямлі роднай кругавод” і "Магілёў губернскі”, дзе прадстаўлены быт, традыцыі і круг гадавых свят сялян Магілёўшчыны, а таксама быт гарадскога насельніцтва Магілёва ў 18-20 стагоддзях.

Экспазіцыя "Зямлі роднай кругавод” змяшчае прадметы інтэр’ера самага шматлікага ў канцы 19 — пачатку 20 стст. саслоўя — сялянства гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральнае Падняпроўе: этнічная гісторыя народа, які жыў на гэтай тэрыторыі, характар рассялення, гаспадарчыя заняткі і прылады працы, народная архітэктура, традыцыйны касцюм і ткацтва (ручнікі), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

У час правядзення экскурсіі вучні пазнаёміліся з прыладамі для земляробства і рыбалоўства, пчалярскім інвентаром, інструментамі і вырабамі дамашніх промыслаў, узорамі традыцыйнага народнага мужчынскага і жаночнага адзення.

Пры дапамозе экскурсавода дзеці прыгадалі каляндарныя святы і іх атрыбуты, успомнілі тыя прыкметы і павер’і, якія звязаны з надыходам пэўнай пары года. Наведалі майстар-клас па ткацтве і змоглі выбраць падарунак для сябе і сваіх сваякоў.

Класны кіраўнік 6 “Б” класа Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 173

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова