Да Дня беларускага пісьменства і друку

Создано: 04.09.2018

“Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства і друку праходзіць у нашай дзяржаўнай установе запамінальна і нікога не пакідае ўбаку: вучні, бацькі, настаўнікі ўтвараюць адзінства. Тут, на свяце, няма сумных і сур’ёзных, пераможаных і пераможцаў, абыякавых і заклапочаных – усе разам проста ўдзельнікі свята.

У рамках свята можна прыняць удзел у розных мерапрыемствах: конкурсах выразнага чытання, інтэлектуальных, музычных і літаратурных конкурсах, пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, паслухаць выступленні пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў. Гэты навучальны год не стаў выключэннем, тым больш, што Дзень беларускага пісьменства і друку мы адзначалі разам з Днём ведаў.

 

1 верасня для вучняў паралелі 7 класаў прайшоў ранішнік “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. Вучні даведаліся, у якіх краінах акрамя Беларусі распаўсюджана беларуская мова, колькі алфавітаў яна мае, што такое трасянка і хто на ёй размаўляе, якія помнікі існуюць у гонар беларускай мовы. Сямікласнікі паўдзельнічалі ў конкурсах “Назаві маё імя”, “Пытанне – адказ”, “Літара заблукала”, а асабліва спадабаўся конкурс “Назіральнік ці знаўца”, у час правядзення якога дзеці называлі па-беларуску рэчы, якія іх ахіляюць. Завочнае падарожжа па сталіцах гэтага свята было сапраўды захапляльным і цікавым.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 137

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова