Калядкі на новыя ладкі

Создано: 22.01.2019

Каляды — народнае свята, традыцыя, якую мы, беларусы, павінны шанаваць, ведаць, каб перадаць нашым нашчадкам. Адкуль пайшло гэта свята і што яно сабой уяўляе, расказалі ўдзельнікі свята, якія займаюцца ў гуртку “Юны этнограф”, кіраўніком з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рабава Святлана Мікалаенўна і клубе “Спадчына” - Грахольская Святлана Анатольеўна правялі конкурсную праграму “Калядкі на новыя ладкі”.

Яны прыбралі сцэну актавай залы ў вясковым стылі: на падлозе пасланы даматканыя ходнікі, у куце - абразы, прыбраныя вышыванымі ручнікамі, пасярод сцэны - стол, засланы вышываным абрусам, каля якога сядзіць дзед Мацвей. Бабуля Ганна мітусіцца па "хаце", ставячы на стол, новыя талеркі, міскі са стравамі. Гучаць беларускія народныя песні. У госці чакаюць унучку Алёнку. У хату прыходзяць з шумам-гамам калядоўшчыкі і з сабою прыводзяць казу.

 

Праходзіць абрад калядавання, у якім удзельнікі свята спяваюць, танчаць, чытаюць на памяць вершы, прысвечаныя калядам і Новаму году. Праводзіліся гульні-конкурсы “Запляці касу з шалікаў”, “Пачастуй суседа”, “Астудзі блін”.

Галоўнай мэтай праграмы свята Каляды было данесці да навучэнцаў узоры народнага мастацтва; абудзіць цікавасць да роднай мовы, культуры беларускага народа, яго гісторыі.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 248

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова