Тыдзень беларускай і рускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Создано: 25.02.2019

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.

Якуб Колас

Пад такім дэвізам з 13 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” праходзіў тыдзень роднай мовы.

Кожны дзень арганізатары напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не заміналі напружанаму навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі для тых, хто цікавіцца роднай культурай.

Пачатак тыдня быў сапраўды святочным: на першым уроку прагучала літаратурная хвілінка “Залацінкі роднай мовы”, шматлікія літаратурныя конкурсы і гульні літаральна захапілі ўсіх.

Адзіны беларускамоўны чацвер традыцыйна пачаўся школьнай акцыяй “Гаворым па-беларуску”. Інтэграваны ўрок “Асуджан я любоўю пажыццёва” да юбілею Аркадзя Куляшова прайшоў для вучняў 9-11 класаў. Супрацоўнікі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна прадставілі цікавы матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Са сцэны прагучалі вершы А.Куляшова, песні на словы паэта. Вельмі змястоўнай была прэзентацыя пра жыццё нашага славутага земляка.

Найбольшую цікавасць выклікалі ўрыўкі з аўтабіяграфіі Аркадзя Куляшова, унікальныя фотаздымкі, шматлікія пасведчанні, дыпломы і ганаровыя граматы, лісты ад сяброў і пісьменнікаў, а таксама аўтографы.

14 лютага адбыўся конкурс выразнага чытання “На волне вдохновения”. Вучні з задавальненнем чыталі вершы пісьменнікаў-класікаў рускай літаратуры, гучала цудоўная музыка, а гукі старых рамансаў пераносілі ўдзельнікаў у часы А. Пушкіна, М. Лермантава.

У рамках дэкады прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2019г., інфармацыйныя заняткі “Дзеячы беларускай культуры”, “Мастакі Беларусі”.

16 лютага вучняў запрасілі на літаратурны калейдаскоп “У госці да матухны-зімы”. Адбылося сапраўднае свята, на якім кожны жадаючы мог стварыць свой верш, прадэманстраваць вакальны талент і талент мастака.

20 лютага вучні 9 клааў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыя “Каханне у жыцці А.С. Пушкіна”. Тэма кахання – адна з важнейшых тэм у творчасці А.С. Пушкіна. Менавіта каханне натхняе пісьменніка на творчасць і на жыццё. Каханне як прамень сонца, каханне як жыццё, каханне як надзея і як выйсце – усё гэта было тэмай літаратурна-музычнай кампазіцыі.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды вызначаецца святочнасцю і незвычайнасцю. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. 21 лютага прагучаў інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы” для вучняў 5-11класаў. Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”. Акцыя “Напішам дыктант разам” таксама не прайшла без увагі. Для вучняў 7 класаў была праведзена ў кабінеце №303 этнаграфічная экскурсія “Сялянская хата”, прайшла віктарына.

23 лютага беларускі песенны карагод захапіў удзельнікаў літаратурна-музычнага свята “Табе, мая Беларусь, кажу словы падзякі”. Гучалі вершы і песні славутых землякоў у выкананні выхаванцаў нашай дзяржаўнай установы.

27 лютага адбылося святочнае закрыццё дэкады. Настаўнікі рускай мовы і літаратуры запрасілі ўсіх на літаратурную вечарыну, прысвечаную Эдуарду Асадаву “Я буду бачыць сэрцам”. Эдуард Асадаў не толькі любіў людзей і родную зямлю, ён любіў усё жывое на ёй. Кожны радок гэтага паэта прасякнуты любоўю да жыцця і вялікай глыбінёй пачуццяў, таму на вачах і ў гледачоў, і ў выканаўцаў часам выступалі слёзы. Вершы Э. Асадава вельмі сардэчныя і пранікнёныя, яны перажылі свайго аўтара і будуць актуальнымі заўсёды.

Когда я сгину в вихре грозовом,

Друзья мои! Вы в смерть мою не верьте.

Я – ваш поэт.

Я воевал со злом за ваше счастье пулей и стихом.

А для поэта не бывает смерти.

                                                         Эдуард Асадов.

Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай любай беларускай мове, нікога не пакінулі раўнадушнымі. Упэўнены, што мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.

Дзякуем ад усяго сэрца ўсім удзельнікам дэкады роднай мовы!

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў  беларускай і рускай мовы і літаратуры Прасаловіч Наталля Леанідаўна

Просмотров: 89

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова