З годнасцю вучыцца – вынікам ганарыцца

Создано: 03.04.2019

Тыдзень вясновых канікул – гэта іспыт гарадской алімпіяды па вучэбных прадметах, які прайшоў з 25 па 29 сакавіка. Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у алімпіядным руху і паказалі добрыя вынікі.

Мне хочацца расказаць пра вучня 5 “Г” класа, які паўдзельнічаў у трох алімпіядах: па рускай мове (дыплом 1 ступені); па англійскай мове (дыплом 2 ступені); па беларускай мове (дыплом 3 ступені).

Алімпіяда па беларускай мове выпала на 28 сакавіка і супала з 4 гарадскім конкурсам дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкі”, які адбыўся на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г.Магілёва. Дзяніс справіўся з двума іспытамі ў адзін дзень.

Якая была радасць у хлапчука, калі вечарам 28.03.2019 г. мы даведаліся, што Дзяніс Маменчыкаў стаў пераможцам у намінацыі   “Чытальнік” (індывідуальнае выкананне).

30 сакавіка ў святочных абставінах у “Цэнтры творчасці” Эверэст” г. Магілёва адбылася ўрачыстая цырымонія – узнагародзілі пераможцаў конкурсу. Дзяніс атрымаў дыплом 2 ступені за аўтарскі верш “ Сустрэча з дырэктарам”.

Настаўніцкі калектыў ганарыцца поспехамі Маменчыкава Дзяніса і выказвае падзяку бацькам за разуменне педагагічнага працэсу, за падтрымку свайго сына ў падрыхтоўцы да інтэлектуальных гарадскіх конкурсаў і алімпіяд. Віншуем Дзяніса з высокімі дасягненнямі.

Балуева Л.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 25

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова