80 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава

Создано: 22.12.2014

21 снежня – 80 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аудыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі.
         Апавяданні І.Чыгрынава – сваеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія дзякуючы таленту пісьменніка, сталі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць да залатога фонду беларускай навелістыкі. Апавяданні падрыхтавалі зварот пісьменніка да рамана. Спачатку з’явіўся “Плач перапёлкі” (1970), пазней – “Апраўданне крыві” (1976), за абодва Літаратурная прэмія імя А.Фадзеева,(1979).
Іван Чыгынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнай тэлевізійнай кінастужкі “Руіны страляюць...”(1970, з І.Новікавым, Дзяржаўная прэмія Беларусі,1974). Паводле раманаў “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы” рэжысёр І.Дабралюбаў на кінастудыі “Беларусьфільм” стварыў шматсерыйны тэлефільм “Плач перапёлкі” (1991).
І.Чыгрынаў пісаў і арыгінальныя п’есы. Некаторыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды (“Звон – не малітва”), Крычаўскае паўстанне XVIIIст. (“Следчая справа Вашчылы”) пераклікаюцца з драматычнымі часамі сталіншчыны (“Чалавек з мядзвежым тварам”), трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны (“Свае і чужынцы”).
         Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага свету чалавека, паэтычнасць, рэалістычная канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова.

Просмотров: 1301

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова