Раённы семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Создано: 22.12.2014

15 снежня 2015 годаў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” адбыўся раённы семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Фарміраванне культуры маўлення вучняў”.

Мэта семінара: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у пытанні фарміравання і развіцця культуры маўлення вучняў.

Пад час адкрыцця семінара былі разгледжаны наступныя пытанні:

1.     Прэзентацыя сістэмы работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.).

2.     Навучанне нормам беларускай літаратурнай мовы, камунікатыўным якасцям маўлення (кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.).

3.     Тыпалогія практыкаванняў па культуры маўлення і методыка іх правядзення (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М.);

4.     Класіфікацыя маўленчых і граматычных памылак і іх папярэджанне ў вусным і пісьмовым маўленні вучняў (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Масіеўская М.В.).

5.     *Аналіз вынікаў удзелу вучняў раёна ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (Метадыстраённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Аліноўская А.В.).

6.     *Аналіз вынікаў рэпетыцыйнага тэсціравання па беларускай мове (Метадыстраённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Аліноўская А.В.).

У ходзе далейшай работы семінара былі праведзены ўрокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій:

1.  Урок беларускай літаратуры ў 5 класе “Георгій Марчук “Чужое багацце” (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.).

2.  Урок беларускай мовы ў 9 класе “Асаблівасці стылю барока. Праявы барока ў беларускай літаратуры і мастацтве. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі” (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рабава С.М.).

Пасля самааналізу ўрока настаўнкі падзяліліся сваім напрацоўкам па тэме, выказалі меркаванні і пажаданні

Просмотров: 2602

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова