Гісторыя ў музеі не памірае, гісторыя ў музеі адраджаецца і жыве.

Создано: 16.02.2015

Падняпроўскі шлях прывядзе Вас, шаноўны наведвальнік, у Магілёў – цэнтр губерніі. Так начинается материал об экспозиции «Могилёв губернский» в Могилевском  музее  этнографии, посещению которой  посвятили субботний день юноши из  9 «Б» класса. Впечатлений оказалось достаточно: от особенностей правописания названий до очарования гостиного зала, торговой лавки с огромными чайниками, часами в фарфоре и множество других экспонатов. Оказалось, что многие проблемы жизни современного могилевчанина были знакомы и могилёвцам в прошлом столетии. История Беларуси со страниц школьного учебника ожила в музейных экспонатах. А музей ждёт новых посетителей.

Немного истории

Могилевский музей этнографии – филиал Могилевского краеведческого музея, открытый в 1981 году. Филиал создан с целью изучения народного крестьянского белорусского быта, обычаев, традиций, костюмов и обрядов. В 1999 году музей этнографии переехал из небольшого деревянного дома в просторное помещение бывшего Музея декабристов. Особенное значение в музее придают народным традициям и обрядам, а также одежде и ритуальным предметам, связанным с обрядами. В музее этнографии была собрана самая большая коллекция традиционных белорусских костюмов из разных районов и деревень. Большое внимание в музее уделяется народным белорусским ремеслам, традиционным для крестьянских деревень и белорусских городов рубежа XIX и XX веков.

Магілёў – цэнтр губерніі.

У канцы ХІХ стагоддзя гэта ціхі правінцыяльны горад, у якім пражывала крыху болей за 40 тысяч чалавек розных саслоўяў і веравызнання. Вы прыбываеце ў горад з поўдня праз Чарнігаўскую браму і на мосце Вас сустракае гарадавы. Па Дняпроўскаму спуску Вы накіроўваецеся да гарадской ратушы, з вежы якой можна ўбачыць горад з “вышыні птушынага палёту”. Вас уражвае бляск царкоўных купалоў і вышыня калакольняў. Вы гуляеце па галоўных магілёўскіх вуліцах – Дняпроўскаму праспекту і Вялікай Садовай, маеце магчымасць зазірнуць у лаўку купца, вітрыну кніжнага магазіна і фотаатэлье. Абавязкова спыніцеся каля афішнай тумбы: тут пра горад і яго жыхароў можна даведацца шмат – хто што вырабляе, прадае і купляе; якія кватэры здаюцца ў найм; якую п'есу даюць у тэатры; якое віно карыснае для здароўя; можна даведацца пра расклад руху дыліжансаў і параходаў; свае паслугі прапаноўваюць гувернанткі, цырульнікі і дантысты. Насупраць тумбы на ганку – мяшчанка-малочніца. Яна прадала свой тавар і спяшаецца дахаты. Пакрочым за ёй і апынемся ў пакоі мяшчанскага дома, утульна абстаўленага мэбляй мясцовых майстроў. У куце – абразы з лампадкай. Самавар з кубкамі на стале запрашае на чай. А вось расчыніліся дзверы дваранскага дома і Вы ўваходзіце ў гасціную. Рознастылёвая мэбля, багатыя шторы на вокнах, камін з люстэркам і гадзіннікам, фартэпіяна, карціны ў багатых рамах, мноства забавак – перад Вамі тыповы інтэр'ер багатага дома ў правінцыяльным Магілёве. Вы можаце зазірнуць у кабінет гаспадара, дзе ўсё гаворыць пра яго заняткі і густы – ад масіўнага буфета з разьбой на тэму палявання да барометра. У наступнай зале Вы станеце сведкам унікальных падзей, пазнаёміцеся з выдатнымі асобамі, звязанымі з ваенным мінулым Магілёўскага краю: Шклоўскае высакароднае вучылішча, заснаванае Зорычам; першыя ваенныя пасяленні. Двойчы горад становіцца ваенным цэнтрам Расійскай імперыі – у 1816-1829 гг. тут знаходзілася кватэра 1-ай рускай арміі; у 1915-1917 гг. – Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Бачыў горад і цароў, і выдатных палкаводцаў, і першых рускіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў. Важная старонка жыцця горада – гісторыя яго канфесій. Каменны вянок утвараюць у архітэктурным абліччы горада культавыя пабудовы розных канфесій. Праваслаўныя цэрквы захавалі свой выгляд з ХVІІ стагоддзя; побач з імі ў той жа час выраслі будынкі каталіцкіх касцёлаў; габрэйскія сінагогі мала выдзяляліся з жылой забудовы горада. Як і архітэктурныя помнікі, у зале побач размешчаны праваслаўныя абразы беларускага пісьма, каталіцкая скульптура, літыя абразы старавераў, іудзейскія роспісы і кнігі. Усё, што Вы ўбачылі ў музеі, – гэта наша гісторыя. Вы дакрануліся да яе.  Гісторыя ў музеі не памірае, гісторыя ў музеі адраджаецца і жыве.

Учитель истории Самарцева Т.Н.

Просмотров: 973

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова