Вусны часопіс “Пісьменнікі-юбіляры 2015”

Создано: 19.02.2015

17 лютага   ў 6 “В” класе  прайшоў вусны часопіс “Пісьменнікі-юбіляры 2015”, дзе  вучні і настаўнікі аддалі даніну павагі і памяці беларускім песнярам: Р.Барадуліну, Ф.Багушэвічу,  І.Навуменку.

За ўсё, што ты аддаў народу,
За шчодрасць сэрца, шчодрасць мар,
За кліч свой горды да свабоды
ПАКЛОН ПРЫМІ АД НАС, ПЯСНЯР!

Вучні спачатку прымалі ўдзел у выдавецтве насценных газет па біяграфіі і творчасці   юбіляраў (6 “В”), а пасля паглядзелі прапанаваную ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры экспазіцыю юбіляраў. Цюльмянкова Дар’я і Хліманкоў Юрый , вучні 6 “В” класа, выступілі ў якасці экскурсаводаў і паведамілі пра асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменнікаў, цытавалі вядомыя радкі аўтараў і даказалі, што ўсе творы  пісьменнікаў прасякнуты сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры: Масіеўская Марыя Віктараўна

Просмотров: 1026

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова