Cустрэча з пісьменнікамі Магілёўшчыны

Создано: 26.02.2015

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы,  сярэдняя школа № 8 сустракала гасцей:  да вучняў завіталі ў госці пісьменнікі, сябры СБП Міхась Булавацкі, Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Мікола Яцкоў, а таксама сябра СПБ Алесь Казека.

Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Алесь Казека, Міхась Булавацкі.

Утульны кабінет беларускай мовы і літаратуры аб’яднаў вучняў 5-11-х класаў разам з настаўніцамі Святланай Анатольеўнай Грахольскай, Святланай Мікалаеўнай Рабавай, Наталляй Леанідаўнай Прасаловіч,  і з’явіўся сведкам цікавай размовы пра беларускасць, родную мову і яе значэнне ў нашым жыцці.

Яраслаў Іванавіч Клімуць пазнаёміўз альманахам магілёўскіх літаратараў “Брама” і выказаў надзею, што сёняшнія вучні, калі будуць імкнуцца займацца літаратурнай творчасцю, у будучым абавязкова будуць друкавацца ў “Браме”і іншых беларускіх выданнях.

Міхась Булавацкі распавёў пра беларускае пяціборства, якім кіруе  шмат гадоў, запрасіў вучняў да ўдзелу ў ім і правёў літаратурную бліц-віктарыну па творах Максіма Багдановіча і Янкі Купалы. Перамог у віктарыне вучань 7 “В” класа Ілля Белавусаў, які атрымаў з рук спадара Міхася ягоную кнігу з аўтографам.

Міхась Булавацкі віншуе Іллю Белавусава

Гучалі вершы і празаічныя творы ў аўтарскім выкананні. Пісьменнікі адказалі на разнастаўныя пытанні вучняў і перадалі падарункі –альманах “Брама” з аўтографамі прысутных, часопіс “Дзеяслоў”  і свае кнігі.

І завяршыла сустрэчу аўтограф-сесія

Фотаздымак на ўспамін

 

Просмотров: 1338

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова