Дзень роднай мовы

Создано: 26.02.2015

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

Дзень роднай мовыў нашай школе заўсёды вызначаецца святочнасцю і нечым незвычайным. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. 20 лютага прагучаў інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы”  для вучняў 5-11 класаў.Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”. Нават дырэктар  нашай школы, Аляксандр Іванавіч, рабіў заўвагі тым, хто забываўся пра гэта.

Беларуская мова вельмі прыгожая, звонкая, яскравая. Але зараз яна пакрыху забываецца, губляюцца адметныя словы, усё радзей яна чуецца на вуліцах…

А чаму вы не размаўляеце па-беларуску? З такім пытаннем звярнуліся вучні 10 класа нашай школы да сваіх калег-вучняў 9, 11 класаў напярэдадні свята. Вось якія яны атрымалі адказы:

 «Потому что окружающие говорят по-русски. И поневоле по-русски говоришь, а белорусский, собственно говоря, понемножку забывается» (21,6%з апытаных).

«Я размаўляю на беларускай мове. Я за тое, каб была Беларусь і каб усе размаўлялі на роднай мове» (16,6 % з апытаных).

«Таму што гэта ў мяне дрэнна атрымліваецца, на маю думку. Маленькі слоўнікавы запас, не вучылі мове з дзяцінства, таму цяжка» (33,3 % з апытаных).

«Я разговариваю на белорусском языке, но очень редко. Так принято в нашем обществе: русский язык — более ходовой. Если бы большая масса людей общалась по-белорусски, наверное, и меня бы это затянуло» (10 % з апытаных).

«Просто не хочу»(10 % з апытаных).

«Потому что нет надобности – никуда не обратишься, везде русский язык. А, в принципе, я в свое время разговаривал и сейчас пытаюсь, когда кто-то по-белорусски общается. Но когда плохо владеешь, то стыдно и говорить»(10 % з апытаных).

«Я не беларус»(10 % з апытаных).

У апытанні прынялі ўдзел 60 чалавек. Мы атрымалі розныя адказы, але хочацца,  каб ў бок адказу ”Я размаўляю на беларускай мове” кожны год далучаліся ўсё новыя і новыя галасы і працэнтныя суадносіны з 16,6 % схляліся ў бок павелічэння.

20 лютага былі падведзны вынікі конкурсу міні-праектаў “Мая беларуская мова” сярод вучняў 5-8 класаў. Членам журы было вельмі цяжка вызначыць пераможцаў. Лаўрэатамі сталі вучаніцы 5”Б” Гогул Соф’я і Сінькевіч Ганна і вучаніцы 8 “А” класа Бугаёва Ангеліна і Кажамякіна Марыя.

Самай яркай падзеяй стала літаратугная гасцёўня з удзелам прадстаўнікоў СБП: Клімуця Я.І., Украінкі С., Яцкова М.А., Булавацкага М. і прастаўніка СПБ Казека А. Пісьменнікі прэзентавалі альманах “Брама”, у  якім пабачылі свет іх новыя творы. У ходзе гутаркі аўтары расказалі аб сваіх творах, прачыталі ўрыўкі з іх і адказалі на пытанні вучняў.

 

Просмотров: 902

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова