«Каб людзі не журыліся…»

Создано: 18.12.2015

12 лістапада споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка, беларускага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка. Рана абудзілася ў будучага пісьменніка цяга да ведаў, да спазнання свету. Яго вабілі народныя паданні, казкі, песні, звычаі і традыцыі.

З успамінаў Валеры Раеўскага: «Гэта быў шчыры, адкрыты чалавек. Ён мог пайсці да любога, нават вельмі высокага начальніка, і паспрачацца з ім, даказаць сваю слушнасць. У яго не было разліку ва ўзаемаадносінах з людзьмі… Ён быў вялікі мастак, сам разумеў, што адбывалася ў грамадстве. Заўседы глядзеў у корань пытання, ведаў пра ўсе беды. І страшэнна перажываў. Ён любіў людзей, хваляваўся за іх лёс. Многім дапамагаў матэрыяльна і маральна. Нават калі сам быў нешчаслівы ў сямейным жыцці, іншым дапамагаў з усяе сілы».

Вучні 6 “В” класа правялі літаратурную вечарыну «Каб людзі не журыліся…»,дзе чыталіся ўрыкі з п’ес Андрэя Макаёнка, ставіліся фрагменты камедыі “Лявоніха на арбіце”. Малявалі малюнкі , быў арганізаваны прагляд камедыі “Выбачайце калі ласка”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 530

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова