Родная мова – любімая мова

Создано: 23.02.2016

Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.

З 17 па 26 лютага ў нашай школе праходзіць дэкада беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”.

20.02.2016 года для вучняў 6,8 класаў праходзілася літаратурна- музычная кампазіцыя “Родная мова – любімая мова”, прысвечаная Дню роднай мовы. У час свята гучалі народныя песні, вершы беларускіх паэтаў, творы,напісанныя самімі вучнямі.

Напрыканцы свята была прапанавана віктарына гістарычна-пазнавальнага зместу “Невядомы Францыск Скарына”, у ходзе якой вызначыліся лепшыя знаўцы роднага слова.

Была падрыхтавана выстава зборнікаў твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Вынікам свята стала настаўленне: берагчы, памнажаць і шанаваць родную мову.                                                                                

                                                   Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Грахольская С.А. і Рабава С.М.

Просмотров: 794

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова