Свята – гэта заўсёды радасць

Создано: 16.03.2016

Беларусь, ты ў нас адна,
І за цябе мы ўсе ў адказе…

Такімі словамі пачалося свята, якое прайшло 15 сакавіка 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва”, прысвечанае Дню Канстытуцыі рэспублікі Беларусь.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага абяднання ”Белая Русь” Ірына Анатольеўна Раінчык , начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва Любянкоў Аляксандр Фёдаравiч, старшыня літаратурнага аб’яднання ВАв Іскраў Леанід Уладзіміравіч.

Музычным нумарам “Прывітальная” ўрачыстае свята адкрыў узорна-харэаграфічны ансамбль “Усмешка” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Іванавіча Мураўёва. З пывітальным словам да ўсіх прысутных у зале звярнуўся дырэктар дзяржаўнай установы “Сярэдняя школа № 8 горада Магілёва” Корзун Аляксандр Іванавіч, які адзначыў, што дзень 15 сакавіка знамянальны для кожнага з нас як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Іванавіч павіншаваў вучняў і ўсіх гасцей са святам, пажадаў усім поспехаў, новых здзяйсненняў і аптымізму.

“Ад вашых учынкаў будзе залежыць не толькі ваша будучыня, але і будучае нашай краіны. Я ўпэўнена, што вы станеце дастойнымі грамадзянамі Беларусі”, – з такімі цеплымі словамі звярнулася да вучняў, якія ўступаюць у дарослае жыццё, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Анатольеўна Раінчык. Ва ўрачыстых абставінах вучні атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарункі – кнігі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Сваё віншаванне са святам адрасаваў усім прысутным і старшыня літаратурнага аб’яднання ВАв Іскраў Леанід Уладзіміравіч. Вучням, якія сталі членамі БРСМ, старшыня літаратурнага аб’яднання Вав уручыў значкі. Леанід Уладзіміравіч у сваім выступленні падкрэсліў, што самае галоўнае на зямлі – гэта мір, і забяспечваць мір і спакой на нашай зямлі – абавязак падрастаючага пакалення.

А якое ж свята без музычных падарункаў? Тонкіх Анастасія, Рацэвіч Карына падарылі прысутным цудоўныя беларускія песні, а Варапаева Дар’я выступіла з музычнай кампазіцыяй “ Мой родны кут” на цымбалах. У заключным слове вядучыя Клопаў Ігар і Курко Караліна пажадалі ўсім моцнага здароўя, шчасця дастатку:

Я беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі:
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіхадвеку прашчуры жылі:
Я беларус, я ганаруся , што маю гэтае імя!

Такімі словамі закончылася ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі рэспублікі Беларусь

Просмотров: 621

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова