Віншуем пераможцаў

Создано: 24.05.2016

І этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» на старонкахнацыянальнага адукацыйнага партала Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

з творчым праектам «Памятные места Первой мировой войны города Могилёва и его окрестностей (по воспоминаниям жителей и материалам музеев города)»

Кірыла Платонава, вучня 10 «А» класа, 

Ангеліну Цюрыны, вучаніцу 8 «В» класа!

Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет» ажыццяўляецца ў рамках правядзення Года культуры. Ён дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала. На марафон было прадстаўлена больш за 200 творчых работ асобных удзельнікаў і аўтарскіх калектываў.

Наш творчы праект удзельнічаў у намінацыі «КультСлоў». Ён складаўся з некалькіх частак: даследчай работы, экскурсіі па памятных мясцінах і творчай работы “Самая старажытная захаваўшаяся царква горада Магілёва – Крыжаўздвіжанская”. Веды гістарычныя і творчыя ўменні ўдзельнікаў сведчаць аб жаданні захаваць і папулярызіраваць гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны, нашага роднага кутка, як унікальнага феномена «жывой гісторыі». Сучаснай моладзі варта клапаціцца пра тое, каб помнікі айчыннай гісторыі, скарбы традыцыйнага беларускага мастацтва, шэдэўры нацыянальнай культуры – незалежна ад іх знаходжання – не проста падтрымліваліся ў належным стане, але і ўспрымаліся як актуальная з’ява сучаснага грамадска-культурнага жыцця Беларусі.

Віншаванні пераможцы атрымлівалі ў Нацыянальным інстытуце адукацыі 23 мая. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі і творамі беларускіх і замежных пісьменнікаў на беларускай мове. Прыемна адзначыць, што пачынаюць спрабаваць сябе ў даследваннях і творчых працах па краязнаўстве і вучні 5 класаў. Маскалёў Данііл прадставіў тэму “Их именами названы улицы нашего города (деятели белорусской культуры)”. Хочацца выказаць словы падзякі яго бацькам, якія дапамагалі хлопчыку.

Жадаем далейшых даследванняў і перамог!

Настаўнік гісторыі Самарцава Таццяна Мікалаеўна.

Просмотров: 541

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова