Паважаныя бацькі!

Создано: 01.06.2016

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2016/2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”          (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”                (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24) у наступным навучальным годзе працягне працаваць 7 клас, навучанне ў якім ажыццяўляецца на беларускай мове.

Па пытаннях навучання дзяцей у 1 класах і ў 7 класе на беларускай мове звяртацца па тэлефонах 22 12 64, 31 07 85 (“Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”); 48 23 79; 45 54 57 (“Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”).

Просмотров: 545

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова