Не знікне цуд прыгожага пісьменства

Создано: 09.09.2016

Свята, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці і друку

Родная мова пранікае ў чалавека ад зямлі, на якой ён нарадзіўся, ад людзей, сярод якіх ён жыве, ад бацькоў, якія далі яму жыццё і выгадавалі. Я.Колас пісаў, што роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

У мове гучыць сэрца і душа народа. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні пятых і сёмых класаў сярэдняй школы №8 г.Магілёва, якія прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”, прысвечаным Дню беларускай пісьменнасці і друку. Свята было ўмоўна падзелена на дзве часткі. Адразу дзеці здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьма, а затым мелі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю ў час правядзння гульні “Мой родны кут”.  

Падрыхтавалі і правялі мерапрыемства
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
і супрацоўнік бібліятэкі Андрэянава Л.А.

Просмотров: 457

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова