125 гадоў з дня нараджэння спаўняецца ў снежні класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу

Создано: 07.12.2016

Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся— і плачам,
Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
У. Караткевіч. «Багдановічу»

У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які быў не толькі надзелены рысамі геніяльнага паэта, але і аўтарам пейзажнай, любоўнай, сацыяльна-філасофскай лірыкі. Ён быў, як вядома, і самабытным празаікам – апавядальнікам і эсэістам, і непераўзыдзеным майстрам паэтычнага перакладу, і тонкім бліскучым літаратурным крытыкам, і глыбокім вучоным-даследчыкам – заснавальнікам навуковай гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва, і чуйным да пульсу часу, дасведчаным і перакананым публіцыстам. Ва ўсіх гэтых галінах творчай дзейнасці ён пакінуў спадчыну, якая па сённяшні дзень працягвае эстэтычна актыўнае жыццё.

Максім Багдановіч быў строга патрабавальным да самога сябе, да сваёй творчасці. Ён шмат працаваў над удасканаленнем мастацкай формы сваіх твораў, клапаціўся аб павышэнні паэтычнага майстэрства. За ўзоры беларускай лірыкі Багдановіч быў высока ацэнены сучаснікамі і нашчадкамі. Вершы Максіма Багдановіча лаканічныя па форме, але напоўненыя глыбінёй думак і пачуццяў. Яны так і просяцца на музыку. Многія з іх натхнілі кампазітараў Беларусі на стварэнне музычных твораў.

Просмотров: 326

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова