Віншуем з перамогай

Создано: 16.12.2016

У снежні 2016 г. у г.Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследных і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, прымеркаванага до Года Культуры. Мерапрыемства правадзіла галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя часопіса ”Роднае слова”” Зоя Іванаўна Падліпская. Арганізатарамі конкурсу з’яўляецца ўстанова “Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”” і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі Дом”Звязда””.

Вучаніцы ДУА”Сярэдняя школа № 8 г.Магілёва” Манкевіч А.У. і Яцкевіч М.В. прынялі ўдзел у гэтым конкурсе ў намінацыі “ З гісторыі родных мясцін”, дзе расказалі пра жыццё і дзейнасць свайго знакамітага земляка Мікалая Яцкова “Пясняр зямлі Прыдняпроўскай” і былі ўзнагароджаны дыпломамі 3 ступені, а настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Грахольская С. А. і Рабава С.М. – граматамі, а таксама кожнаму пераможцу быў уручаны падарунак – кніга пісьменніка А. В. Статкевіча-Чабаганова ”Я – сын Ваш” з аўтарскім подпісам і кніга тэстаў па беларускай мове Л.І.Пшанічнай.

На прыканцы сустрэчы, пераможцаў павіншавала паэтэса, аўтар музыкі, спявачка Вольга Патрый. Яна выканала тры песні са свайго рэпертуару.

Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, дзе вучні наведалі ўсе экспазіцыі музея.

Грахольская С.А., Рабава С.М., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 259

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова