21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Дзень роднай мовы

Создано: 23.02.2017

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.
Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае —
гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.
Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека,
калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго
нацыянальнага ўласнага багацця.
А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Змітрок Бядуля

“Мова родная – мова модная”. Пад такім дэвізам у нашай школе адзначалася Свята роднай мовы. З гэтай нагоды ў нашай установе прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў.

У гэты дзень на перапынках гучала не толькі родная мова, на якой размаўлялі ўсе вучні і настаўнікі, але і беларускія народныя песні. Дзяўчаты-старшакласніцы ў святочным беларускім адзенні віталі ўсіх і запрашалі прыняць удзел у конкурсах, віктарынах. Гаспадыні свята наведаліся і на ўрокі па беларускай мове да вучняў 1-2 класаў, дзе правялі з імі гутаркі-віктарыны, конкурсы чытачоў, завочныя падарожжы па Беларусі.

Так, усе вучні і настаўнікі школы ў гэты дзень, не толькі ў дзелавых стасунках, але і ў міжасабовых зносінах імкнуліся выкарыстоўваць родную, беларускую мову.

Таксама настаўніцамі беларускай мовы і літаратуры Грахольскай С.А. і Рабавай С.М. сярод вучняў 9 класаў была праведзена конкурсная праграма “Квітней, родная мова”. У ходзе моўнага спаборніцтва две каманды – “Беларусы” і “Беларусачкі” вызначалі, хто з іх з’яўляецца лепшым знаўцам беларускай мовы.

Такім чынам, вучні і настаўнікі, дзякуючы вышэй пералічаным мерапрыемствам, яшчэ раз маглі  пераканацца ў тым, што беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт; нашая мова – гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскiх моу.

Грахольская С.А., настаунiк беларускай мовы i лiтаратуры

Просмотров: 515

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова