А ў нас сёння масленіца

Создано: 01.03.2017

Масленіца ( Масленка, Сырніца ) – старажытнае перадвеснавое свята, звязанае з культам прыроды. Царква прыстасавала свята да апошняга тыдня перад вялікім пастом.

Назва “ Масленіца “ паходзіць ад таго, што на працягу ўсяго тыдня дазвалялася есці кароўе масла. У буднія ж дні ўжывалі канапляны або льняны алей.

Найбольш шумна і разнастайна святкавалася Масленіца на Русі. Гэта было вялікае народнае гулянне, да якога нават Пётр 1  адносіўся з павагай. Свята працягвалася цэлы тыдзень. Кожны дзень меў сваё прызначэнне і назву.

Панядзелак – “Сустрэча”. Робяць Масленіцу і прыбіраюць яе.
Аўторак – “Зайгрышы”. Дзяўчаты і хлопцы каталіся на санках, выглядаючы сабе жаніхоў і нявест.
Серада – “Лакамка”. Цешчы запрашалі зяцёў на бліны.
Чацвер – “Разгул”. Каталіся на санях, выконвалі розныя абрады.
Пятніца – “Цешчыны вячоркі”. Зяці частавалі блінамі сваіх цешч.
Субота – “Залоўкіны пасядзелкі”. Маладая нявестка запрашала ў госці сваякоў.
Нядзеля – Провады Масленіцы. На кастры спальвалі ляльку-Масленіцу, што сімвалізавала сабой адыход зімы.

На Беларусі дні Масленіцы праходзілі даволі сціпла. Святкаванне звычайна пачыналася ў чацвер, але ў ім захаваліся асноўныя абрады свята.Катанне на конях некалькі разоў вакол вёскі. Гэта, на думку старажытных людзей, дапамагала сонцу зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.Распальванне кастроў таксама прасякнута глыбокім сэнсам. Часцей за ўсё іх палілі на ўзвышшы, каб аб’яднаць зямны агонь з нябесным – сонцам – і паскорыць надыход цяпла.

На Беларусі бытаваў і сямейны звычай : у апошні дзень Масленіцы прасіць прабачэння адзін у аднаго за крыўды, грахі.

Ну, але як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым шмат разоў пачуць.

Мы сягоння ладзім свята,
Клічам госцейкаў у хату.
Той вячорак нашых варты,
Хто сябруе з песняй, з жартам.

Вучні 11-х класаў падрыхтавалі і паказалі свята “Масленіца”, дзе чуліся песні і жарты, загадваліся загадкі,частавалі блінамі прысутных у зале.

С.А.Грахольская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 714

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова