Да 105 гадавіны Максіма Танка

Создано: 18.09.2017

Ёсць адна песня песняў –
Пра Радзіму
І ніхто не знае,
Хто яе пачаў,
І ніхто не знае,
Хто і калі яе закончыць…

У верасні бягучага года наша краіна адзначае 105-гадовы юбілей з дня нараджэння Максіма Танка.

Максім Танк – паэт магутнага паэтычнага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны. Паэзія яго – не толькі пранікнёнае выяўленне сучаснай явы, але і прарочы позірк у заўтрашні дзень чалавецтва, пошук будучыні, духоўна ўзвышаны, асветлены спрадвечнымі ідэаламі гуманізму. І ў гэтым – зарука яе прывабнасці і жыццядзейнасці на новых рубяжах гісторыі, у справах і душах новых пакаленяў.

Паэзія Максіма Танка – уся ад зямлі, ад лёсу людскога. Краіна ягонай паэзіі надзвычай вялікая і цікавая… А ў цэнтры гэтай краіны ляжыць паэтычная зямля Беларусь.

 

Просмотров: 297

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова