Мюзікл-вандроўка “Сем таямніц Беларусі”

Создано: 03.11.2017

У рамках папулірызацыі беларускай мовы ў школе вучні 5-9 класаў наведалі неверагоднае відовішча-вандроўку “7 таямніц Беларусі, якое адбылося ў дзяржаўнай установе культуры “Дварэц культуры вобласці” 01.11.2017 года.

У гісторыка-мастацкім праекце мюзікле-вандроўцы “Сем таямніц Беларусі”, блізкім па стылістыцы да сучасных шоу-праграм, нароўні з вялікай увагай да факту гісторыі адмысловае месца адведзена асаблівым, знакавым культурным з’явам і мастацкім сімвалам Беларусі: традыцыі і абрады, беларускія народныя песні, зкамітыя імёны, дойлідства ( замкі Беларусі), непаўторныя спецэфекты. Прычым, менавіта праз творчы пачатак: музычнае, пластычнае і вакальнае асэнсаванне самых агульных і сталых паняццяў і з’яў. Такі падыход дазволіць больш адэкватна, па-новаму адлюстраваць сучасны стан культурных каштоўнасцей Беларусі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А. і Рабава С.М.

Просмотров: 338

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова