Лiтаратурна-пазнавальная гадзiна да 500-годдзя беларускай пiсменнасцi

Создано: 16.11.2017

16 лістапада для вучняў 3-4-х класаў была праведзена літаратурна-пазнавальная гадзіна “Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…”

Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры, побыту мясцовасці. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны выклікае неабходнасць данесці яе да нашчадкаў.

Вучням 3-4 класаў нагадалі пра дзейнасць славутага гуманіста, першадрукара, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай культуры - Францыска Скарыны. Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі, бо Францыск Скарына заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню. “Псалтыр” — першая славянская друкаваная кніга, якая 6 жніўня 1517 года была выдадзена Францыскам Скарынам.

Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч... .

Удзельнікі літаратурна-пазнавальнай гадзіны прыйшлі да высновы аб тым, што ў беларускага народа ёсць поўнае права ганарыцца сваім выбітным земляком Францыскам Скарынам, з чыім імем звязана значная дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Просмотров: 243

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова