Адзіны дзень беларускай мовы

Каралеўскімі замкамі
Ганарацца,
Саборамі.
Мы — зямлёй партызанскаю,
Перамогай над ворагам

"Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі", – з гэтымі словамі Васіля Быкава нельга не пагадзіцца, бо вайна не звяртае ўвагі ні на ўзрост, ні на пол, яна знішчае ўсё, што трапіць у яе поле зроку. Пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю дзяцей вайны, ішла гаворка ў вусным часопісе “Праз дым ваенных ліхалеццяў”. Вучні з захапленнем, а часам са слязамі на вачах слухалі гісторыі пра сваіх равеснікаў і іх цяжкі лёс ў гады вайны.

Навучэнцы 8 класаў праявілі творчыя здольнасці і майстэства аратараў у час дэкламацыі сваіх невялікіх празаічных твораў “Мой аповед”, у якіх трэба было кожнае слова пачаць з пэўнай літары.

25.01.2018 г.

Просмотров: 260