Беларускамоўны чацвер

“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, – гэтае выказванне Янкі Сіпакова скарысталі настаўнікі і вучні ў якасці эпіграфа для правядзення адзінага дня роднай мовы 15.03.2018 г.

У гэты чацвер вучні 6 класаў падрыхтавалі выставу малюнкаў і рэпрадукцый “Сяброўства – не проста слова”. Да сваіх работ дзеці падабралі ўрыўкі з вершаваных і празаічных твораў, прысвечаных сяброўству паміж дарослымі, дзецьмі, дзецьмі і жывёламі.

Навучэнцы 8 класаў паказалі свае творчыя здольнасці, калі прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “Воблака добрых слоў”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 194