Чацвер - дзень роднай мовы

 Людзі добрыя, памятайце!
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
І вас, дарагія,
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Н. Гілевіч

Кожны год, 22 сакавіка, Беларусь адзначае чарговую гадавіну трагедыі ў Хатыні. Гэты дзень для нашай краіны – дзень памяці і жалобы.
Вёска на Лагойшчыне – Хатынь… Яе назва стала сімвалам агульнага болю для беларусаў.

Людзі добрыя, памятайце!
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
І вас, дарагія,
Мы згарэлі жывымі ў агні.

Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак
Абернуцца ў мужнасць і сілу,
Каб змаглі ўвекавечыць вы
Мір і спакой на зямлі…

 

 Такі сімвалічны запавет усім нам, хто жыве на белым свеце, пакінуты на мармуровай пліце мемарыяла спаленай фашыстамі вёскі Хатынь...

Заняткі 22 сакавіка пачаліся ў нашай школе з хвіліны маўчання, на працягу дня вучні разам з настаўнікамі сталі актыўнымі слухачамі шматлікіх вусных часопісаў. Нікога не пакінула абыякавым выступленне лектарскіх груп, якое суправаджалася праглядам ілюстрацый і дзіцячых малюнкаў.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі падлеткаў з кніжнай выставай, на якой  размешчаны фотаздымкі і літаратура пра гісторыю беларускай вёскі Хатынь, пра лёс другіх вёсак, спаленых  ў гады вайны.

Віртуальная экскурсія “Боль Хатыні” дазволіла прайсціся па вёсцы, якой ужо колькі гадоў няма на карце Беларусі, пабачыць тыя чатыры сімвалічных калодзежы, якія не дадуць напіцца падарожнаму, уявіць сабе тыя дамы, каліткі якіх гасцінна запрашаюць увайсці, а гаспадароў у гэтых дварах даўно няма і гасціць няма дзе.

Спадзяёмся, што мерапрыемствы, падрыхтаваныя да гэтага дня, не пакінулі нікога раўнадушнымі, бо страшэнныя ўрокі гісторыі, якія немагчыма забыць і выбачыць, павінны застацца ў нашай памяці назаўсёды, каб не паўтарыліся.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 163