Я слаўлю край, дзе нарадзіўся

29 сакавіка ў школе прайшла літаратурная кампазіцыя «Я слаўлю край, дзе нарадзіўся» (у рамках года малой радзімы).

На мерапрыемстве гучалі вершы Я. Коласа, Я.Купалы, М. Багдановіча, магілёўскага паэта В. Карпечанкі аб радзіме, родным краі, прыродзе Беларусі. Вучні адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне прыказак. Успомнілі славутых людзей Беларусі: Е. Полоцкую, Ф. Скарыну, Л. Тураўскага. Праводзілася вікатарына “Якая яна, прырода роднага краю?”

Вучні з задавальненнем распавялі пра сваю малую родзіму - Магілёў, яго мінулае і сёняшні дзень, пра магілёўскіх паэтаў. Прагучалі із вершы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Рабава С.М., Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 23