Адзіны дзень роднай мовы

Святкуем Дзень касманаўтыкі разам з матэматыкамі, фізікамі і інфарматыкамі.

Пачаўся ён незвычайна: настаўнікі матэматыкі, фізікі і інфарматыкі разам з вучнямі аформілі стэнд “Папацей, грамацей”. Колькі новых слоў-тэрмінаў было змешчана на стэндзе. Фізічныя, алгебраічныя і геаметрычныя паняцці, тэрміны з інфарматыкі чакалі сваіх перакладчыкаў. Часам з дапамогай настаўнікаў, але заданкі былі выкананы. Нікому не было сумна ці сорамна, бо не было пераможаных і пераможцаў.

Ніхто не чакаў, што вучням будзе дадзена магчымасць пазнаёміцца з асабісты жыццём беларускіх касманаўтаў. Даведацца, пра што думаюць і мараць іх сем’і, калі чакаюць сваіх родных з арбіты і пра доўгі час медыцынскай рэабілітацыі, каб цела прызвычаілася да зямных умоў.

Дзеці шмат даведаліся з гісторыі развіцця касманаўтыкі і адказалі на пытанні віктарыны.

Кіраўнік МА настаўнікаў матэматыкі, фізікі і інфарматыкі А.В. Акуліч

Просмотров: 232