Адзіны дзень беларускай мовы

Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму.
Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек
Я. Колас

“Якое возера і за што называюць залатым? Чаму тое золата нельга дастаць з азёрнага дна? У якім музеі можна выпіць кавы і паслухаць французскія  мелодыі? Якому знакамітаму беларусу ён прысвечаны?” – на гэтыя і шмат іншых пытанняў атрымалі адказы шасцікласнікі ў час правядзення круглага стала “Багацце маёй краіны”. Вучні з задавальненнем расказвалі пра багацце сваёй краіны: пра яе рэкі і азёры, гістарычныя помнікі і знакамітых людзей.

Папрацаваць перакладчыкам, адгадаць загадкі, адказаць на пытанні віктарыны, праслухаць і прыдумаць смяшынкі пра сябе і сваіх сяброў, праспяваць разам і проста шчыра пасмяяцца – усё гэта даў сваім удзельнікам літаратурны калейдаскоп “Пасмяемся разам”.

17.05.2018г.
Настаўнік беларускай мовы і   літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 165