Адзіны дзень беларускай мовы

Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі,
А аблічча тваё застаецца заўжды маладым.
Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосць нясе людзям дняпроўская плынь!
М. Яцкоў

Адзіны дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды напоўнены сюрпрызамі і цікавымі знаёмствамі. На гэтым тыдні да нас у госці завітаў Алег Уладзіміравіч Дзьячкоў, прадстаўнік “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Алег Уладзіміравіч расказаў вучням пра гісторыю горада Магілёва, пра помнікі дойлідства, якія захаваліся да нашага часу і якія былі разбураны, пра свецкіх і рэлігійных дзеячаў, якія пакінулі свой след ў гісторыі роднага города.

Вельмі цікава было назіраць за тым, як у час дэманстраціі прэзентацыі будынкі, знішчаныя шмат гадоў назад, знаходзілі сабе месца побач з сучаснымі пабудовамі, вельмі гарманічна ўпісваліся ў прыродны ланшафт Магілёва.

 

Вучні з вялікім захапленнем пазнавалі на старых фотаздымках свой родны Магілёў, які раптам ператварыўся са знаёмага і роднага ў зусім незнаёмы і новы для іх. Са шматлікімі збудаваннямі сінагог, касцёлаў і праваслаўных храмаў, з дамамі заможных гараджан горад выглядаў зусім іншым.

Алег Уладзіміравіч з задавальненнем разам з васьмікласнікамі нашай школы прыняў удзел у конкурсе праектаў “Будучыня маёй краіны, майго горада”, дзе прадэманстраваў сваё асабістае бачанне нашага горада ў будучым і падзяліўся сваімі марамі на конт выгляду нашага Магілёва.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй такім людзям, якія так аддана любяць свой горад, сваю Радзіму і так актыўна прапагандуюць родную мову і культуру.

24.05.2018 г.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 213