Гульня ”Казка - у жыцці падказка”

Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. Казка — гэта не проста забава. У ёй хаваюцца назапашаныя стагоддзямі і пакаленнямі веды, па зярнятку адабраная найбольш важная і патрэбная інфармацыя. Гэта пасланне нашчадкам пра тое, як жыць, любіць, сябраваць, дзейнічаць у складаных сітуацыях, адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Казка не проста настаўнік, яна добры лекар, які дапаможа перажыць гора, смутак, трывогу. Беларускія казкі цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. У іх закладзеная жыццёвая мудрасць, транслююцца духоўныя якасці і каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям. Беларусы вядомыя ў свеце сваёй мяккасцю, дабрынёй, талерантнасцю, смеласцю, працавітасцю, цярплівасцю, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і выдатным пачуццём гумару. Дзякуючы гэтым якасцям мы выжывалі ў сітуацыях, дзе выжыць было амаль немагчыма. І нашы казкі гэтаму вучаць. 

13 верасня вучні 3 класаў сталi ўдзельнiкамi гульнi, прысвечанай беларускiм народным казкам.Дзецi спаборнiчалi памiж сабой, паказваючы свае веды. Гульня атрымалася пазнавальнай i цiкавай. Народныя мудрасць i вопыт, закладзеныя ў казкi, дапамагаюць выхоўваць у дзяцей дабрыню, шчырасць, павагу да старэйшых, любоў да роднай зямлi.

Руководитель МО учителей начальных классов   А.А.Красновская

Просмотров: 208