Ёсць толькі дзве навукі

“...Ёсць толькі дзве навукі, у карысці якіх можна быць цвёрда перакананым – гэта мова, ці мовы, мастацтва выражаць і разумець розныя думкі, і матэматыка” – з гэтым выказваннем Л. Талстога згодны кожны матэматык, таму і абралі яго ў якасці дэвіза адзінага дня роднай мовы вучні на гэтым тыдні.

Шмат карыснай інфармацыі знайшлося на старонках вуснага часопіса: гісторыя матэматыкі, інфарматыкі, жанчыны-матэматыкі, вядомыя інфарматыкі і матэматыкі-беларусы і шмат іншага. Юныя знаўцы змаглі даць азначэнні некаторым паняццям: напрыклад, як называецца відавочная ісціна, палажэнне, якое не патрабуе доказу ў матэматыцы ці якое матэматычнае палажэнне трэба даказаць? Нечанасцю для многiх вучняў стала адкрыцце беларусамi ўсiмi вядомых Viber i World of Tanks.

 

Слухачы часопіса хутка ператварыліся ў актыўных удзельнікаў і з задавальненнем рашалі вясёлыя вершаваныя задачы:

Два самазвалы грузiлi пароўну:
Бетон – Антону, Сымону – воўну.
Тры тоны – Сымону
, тры – Антону.
Хто на пытанне задачы адкажа:
У каторага большая будзе паклажа,
Каторы з месца кранецца хутчэй,
Катораму ехаць будзе лячэй?
(Васіль Вітка)

Жадаем поспехаў усім нам, матэматыкам i інфарматыкам.

27.09.2018г.

Настаўнікі матэматыкі і інфарматыкі Акуліч А.В. і Лікумс Н.А.

Просмотров: 98