Вандроўка па родным краі

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

А. Бачыла

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь! А яшчэ мы завём яе - Радзіма. А яшчэ - Бацькаўшчына.

Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, вёска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

 

Найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".

Сёння, 22 лістапада, у адзіны дзень роднай мовы вучні разам са сваімі настаўнікамі накіраваліся ў вандроўку па беларускай зямлі.

Спачатку ўсім было прапанавана высветліць, чаму наша краіна мае такую цудоўную назву – Беларусь?   Вучні і дарослыя выказвалі вельмі меркаванні: сярод беларусаў многа людзей са светлымі валасамі; нашы продкі аддавалі перавагу беламу адзенню; белыя буслы, якіх дагэтуль нямала ў Беларусі, сталі яе сімвалам. Потым вучні па чарзе чыталі займальныя факты пра паходжанне некаторых помнікаў прыроды і з вялікім захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны “Вандроўка па родным краі”.

Настаўнікі рускай і беларускай мовы і літаратуры Марцава Т.В., Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 52