Урокi Коласа

13 снежня ў 2-4 класах цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства "Урокі Коласа“. У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць мастакі слова, дзейнасць якіх з’яўляецца сімвалам усяго самага лепшага і высакароднага, да чаго ўзняўся народ на пэўнай ступені свайго гістарычнага развіцця. Адначасова гэта дзейнасць з’яўляецца носьбітам агульначалавечых прынцыпаў і якасцей, нагадваючы крыніцу магутнага святла, промні якога разыходзяцца ва ўсе бакі і асвятляюць шлях наперад многім пакаленням людзей. У нашай літаратуры такім мастаком слова стаў Якуб Колас. Імя гэтага паэта ведае кожны беларус. Яно неаддзельна ад роднай мовы, ад нашай беларускай зямлі. Яркім талентам Коласа захапляе кожнае новае пакаленне. Неўміручыя вершы паэта, пакладзеныя на музыку, атрымалі новае жыццё. Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і запамінальным. Хочацца верыць, што гаючае беларускае слова запала ў душу маладым людзям, і яны будуць ганарыцца сваёй мовай і сваёй краінай.

Руководитель МО учителей начальных классов А.А.Красновская

Просмотров: 78