З Новым годам, любы горад

Адзіны дзень беларускага маўлення ў нашай школе 10.01.2019 г. чарговы раз захапіў усіх жаданнем ствараць і быць творцамі. Вучні сёмых класаў прынялі ўдзел у конкурсе праектаў “З Новым годам, любы горад”. Перад удзельнікамі стаяла задача стварыць навагоднія паштоўкі з пажаданнямі роднаму гораду і дзеці цудоўна справіліся з яе вырашэннем. Стаць квітнеючым горадам-садам, стаць горадам са шклу і металу, але з паркамі і скверамі, стаць горадам з вялізнай колькасцю бібліятэк і музеяў – усе гэтыя пажаданні мелі непаўторны аўтарскі выгляд і форму.

Вучні дзявятых класаў таксама вырашалі творчую задачу: яны ўдзельнічалі ў літаратурным вернісажы і малявалі словамі партрэты герояў аповесці Я. Коласа “У палескай глушы”. Дзевяцікласнікі з задавальненнем супастаўлялі жыццёвыя пазіцыі сваіх герояў, вылучалі асноўныя рысы характару і апісвалі, як яны сабе ўяўлялі персанажаў і нават параўновалі іх героямі сучасных мультфільмаў і фільмаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Л. Прасаловіч

Просмотров: 166