Урок мужнасці

На тое, каб пісаць пра вайну,
Патрэбны былі смеласць і мужнасць
В.Быкаў

 Сёння, у адзіны дзень беларускага маўлення, у нашу школу завітаў прадстаўнік Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Магілёве, Алег Уладзіміравіч Дзьячкоў, які прыняў ўдзел ва ўроку мужнасці “Талент суровы і добры. В.Быкаў “Альпійская балада”. Алег Уладзіміравіч расказаў сямікласнікам пра сваіх любімых паэтаў і пісьменнікаў, пра любімыя творы Васіля Быкава і пра пісьменікаў і паэтаў нашага горада.

Вучні выказалі свае думкі пра тое, якім павінен быць сапраўдны чалавек, якія рысы трэба мець пісьменніку, каб расказаць пра ўсю жудасць вайны: пра смерць родных і незнаёмых людзей, пра боль страты, пра цяжкія раны і раненні, пра ахвяр лагераў смерці, пра дзетак ваеннага часу. Алегу Уладзіміравічу было цікава паслухаць меркаванні вучняў пра тыя рысы, якія дапамаглі героям аповесці Быкава ісці наперад, змагацца з абставінамі і застацца вернымі свайму каханню да канца.

17.01.2019г.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 74