Краіна жытняга калосся

24.01.2019 г. у адзіны дзень беларускага маўлення ў нашай школе прайшлі віктарыны “Пазнай героя” і “Краіна жытняга калосся”. Вучні сёмых класаў знаходзілі адказы на пытанні літаратурнай віктарыны “Пазнай героя”. Сямікласнікі па апісанні знешнасці, рыс характару і асацыяцыях пазнавалі казачных герояў. Больш складанымі былі пытанні для дзевяцікласнікаў, якія знаходзілі персанажаў па апісанні іх месца жыхарства ці па апісанні памяшкання, дзе працавалі, жылі або часам бывалі літаратурныя героі.

Вучні пятых, восьмых, дзявятых і адзінаццатых класаў паўдзельнічалі ў віктарыне “Краіна жытняга калосся”. Пытанні былі падзелены на тры блокі: бліц-апытанне, загадкі і руска-беларускія адпаведнікі. Кожная ўзроставая група атрымала свой камплект пытанняў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Л. Прасаловіч

Просмотров: 153