Асуджан я любоўю пажыццёва

Можна смела сказаць,
што паэзія Аркадзя Куляшова –
духоўная энцыклапедыя яго пакалення.
П. Панчанка

6 лютага 2019 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратурнага крытыка, публіцыста, кінасцэнарыста і грамадскага дзеяча Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Імя народнага паэта Беларусі А.А. Куляшова носяць Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а таксама вуліцы ў Мінску, Магілёве, Смаргоні.

14 лютага ў рамках тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры і адзінага дня беларускага маўлення ў актавай зале для вучняў 9-11 класаў адбыўся інтэграваны ўрок “Асуджан я любоўю пажыццёва” да юбілею Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Супрацоўнікі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна прадставілі цікавы матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Са сцэны прагучалі вершы А.Куляшова, песні на словы паэта. Вельмі змястоўнай была прэзентацыя пра жыццё нашага славутага земляка.

Найбольшую цікавасць выклікалі ўрыўкі з аўтабіяграфіі Аркадзя Куляшова, унікальныя фотаздымкі, шматлікія пасведчанні, дыпломы і ганаровыя граматы, лісты ад сяброў і пісьменнікаў, а таксама аўтографы перакладаў і вершаў паэта.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 206