Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага 2019 года ў ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Магілёва” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Святкаванне Дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай традыцыяй.

Вучні 11 класа аформілі вельмі змястоўны і цікавы інфармацыйны стэнд, які быў прысвечаны Дню роднай мовы, дзе размясцілі плакаты, малюнкі, партрэты пісіменнікаў з выказваннямі пра родную мову. А таксама займальны матэрыял пазнаваўчага характару.

 

З самай раніцы ў фае школы вучні 9 “В” класа віншавалі ўсіх з Днём роднай мовы і раздавалі паштоўкі, прысвечаныя беларускай мове.

Дзевяцікласніцы прайшліся па ўсіх кабінетах пачатковай школы і пазнаёмілі вучняў з багаццем роднага слова: прагучалі вершы пра родную мову, мудрыя прыказкі і прымаўкі, разнастайныя загадакі. Беларуская народная музыка гучала на працягу ўсяго дня.

Вучні з 4 па 11 класы прынялі актыўны ўдзел у агульнашкольнай акцыі “Напішам дыктант разам”, а таксама з задавальненнем выказалі свае меркаванні наконт самага цікавага слова на беларускай мове.

Вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў этнаграфічныя куткі кабінетаў №303 і 305.

Адказаць на гумарыстычныя пытанні, хука зрабіць пераклад, знайсці адказ на “Птушыныя загадкі” і нават напісаць свае смяшынкі – усё гэта паспрабавалі вучні 7”Б” і 9”А” класаў ў час правядзення літаратурнага калейдаскопа ”Пасмяемся разам”.

Многіх вучняў зацікавіла выстава мастацкай літаратуры “Родная мова – цудоўная мова”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі нашай установы адукацыі.

Класныя кіраўнікі 1-11 классаў правялі класныя і інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны сваёй краіны”.

Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу і канешне ж вяселля панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А, Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 331