Квест-гульня

Загадкавасць заўсёды цікавіць і вабіць да сябе. Пагрузіцца ў атмасферу пошуку змаглі ўдзельнікі квест-гульні “Горад, у якім я жыву”, якая адбылася 27 сакавіка ў нашай дзяржаўнай установе. Сямікласнікі апынуліся ў сітуацыі, дзе патрэбна вырашыць агульную задачу – раскрыць таямніцу. Кожны ўдзельнік атрымаў асабістую ролю, перад ім былі пастаўлены канкрэтныя мэты, таму і нёс кожны адказнасць перад усёй камандай. Удзельнікам трэба было ўступаць у зносіны, аналізаваць і адшукваць як мага больш карыснай інфармацыі. Вынік задаволіў ўсіх. Пераможцы атрымалі ўзнагароды.

Класныя кіраўнікі 7 класаў: Прасаловіч Н.Л., Манкевіч Л.А., Арлова А.Г.

 

Просмотров: 234