Запрашаем у вандроўку. Паэма Я.Коласа “Новая зямля

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Якуб Колас

Неўміручыя радкі з паэмы “Новая зямля” ведае, бадай што, кожны беларус. Аднак на знакаміты твор Якуба Коласа можна зірнуць і з іншага, адрознага ад прывычнага, ракурсу. На гэтым тыдні дзевяцікласнікі накіраваліся ў падарожжа па цудоўных мясцінах з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”: маляўнічыя краявіды бяруць ў палон захаплення кожнага ўважлівага чытача. Вучні стварылі міні-праекты, дзе расказалі, які ўрывак ім спадабаўся болей за ўсё, і патлумачылі, чаму яны запрашаюць слухачоў іменна менавіта у гэтае месца.

Сямікласнікі паўдзельнічалі ў віктарыне “Моўныя залацінкі”. Вучні паказалі свае веды мовазнаўцаў: з зацікаўленасцю знаходзілі і выпраўлялі памылкі, перакладалі словазлучэнні, адшуквалі значэнне малавядомых фразеалагізмаў.

04.04.2019г.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 161