Беларускі Каляндар

291119 1I зноў дзень, калi размаўляем на роднай мове. У чацвер,  28 лістапада, для вучняў пачатковых класаў была наладжана  пазнавальная гульня “Беларускі Каляндар”.

Удзельнікі  спаборнічалі, выконваючы розныя заданні. Вучні вызначалі назвы месяцаў па прыкметах, апісвалі найважнейшыя народна-рэлігійныя святы, пералічвалі назвы знакаў задыяка па-беларуску і прыдумвалі жартаўлівы гараскоп для людзей свайго знака задыяка на тыдзень, знаёміліся са скорагаворкамі, якія склаў пісьменнік Васіль Жукаў, і самі прыдумвалі скорагаворкі па назвах месяцаў. Займальная гульня абудзіла цікавасць у дзяцей да  пазнання беларускага календара.

Классный руководитель А.А.Красновская

Просмотров: 321